Чытае Андрэй Каляда / Цэнтральнае месца ў апавяданні займае ярка выпісаны вобраз шчырага вясковага працаўніка Ігната, чалавека паважанага з-за ягонай дабрыні, спагадлівасці і душэўнай далікатнасці. Сітуацыя для ваенных часоў не выключная, а хутчэй звыклая, простая: вёску пакідае загадны селянін Ігнат. Гэта апошні сапраўдны мужчына з той вёскі. Раней ён не быў мабілізаваны на вайну з-за хворай нагі. Цяпер нага паправілася. І трэба чалавеку ісці ваяваць. Хаця добра ўсведамляе, што «на вайну ісці – не жыта малаціць». А яшчэ застаецца ў Ігната ноч развітальнага кахання з жонкаю Анютай і з двума дзецьмі.
Hide player controls
Hide resume playing