Герой фільму Сяргей Нічыпарук жыве на Падляшшы. Спачатку ён быў камуністам, пасля скончыў праваслаўную семінарыю ды ўзначаліў суполку антыкамуністычнага прафсаюзу “Салідарнасць“, цяпер мае свой бізнес… Праз біяграфію Сяргея Нічыпарука – жыхара Будаў, што ля Белавежскае пушчы, – нібыта праз фокус абʼектыва, мы бачым лёс праваслаўнай беларускай меншасці на ўсходзе Польшчы. Як амаль усе ягоныя землякі, ён паходзіць з невялікай беднай вёскі, дзе ягоныя продкі адвеку займаліся сялянскаю працай, маліліся ў царкве, са страхам сустракалі кожную новую ўладу, намагаючыся дагадзіць ёй і адаптавацца да зменлівых умоваў... Фільм “Сярожа“ – лёс беларуса з Падляшша рэж. Юры Каліна, Польшча, 2015 г. дакументальныя фільмы Белсат Doc 🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @belsat_doc Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК –
Hide player controls
Hide resume playing