Актор-купалавец Алесь Малчанаў выратаваў нашага вядоўцу, які мала не забіўся падчас язды на веласіпедзе. А яшчэ Алесь патлумачыў на прыкладзе, як можа выглядаць лагодная беларусізацыя – і чаму гэта патрэбна. У гэтым выпуску “Мова нанова“ Алесь Малчанаў дапаможа нашаму вядоўцу Віктару Шукеловічу направіць веласіпед, распавядзе пра працу ў тэатры, пра тое, як пабароць хваляванне падчас выступу на публіцы, а таксама – якое значэнне мае беларуская мова і як ён сам зрабіўся беларускамоўным. Традыцыйна гледачоў чакаюць разнастайныя моўныя цікавінкі і навамоднае слоўца. У гэтым выпуску #мова_нанова : 00:00 Новы вядоўца 01:01 Алесь Малчанаў рамантуе ровар 03:00 Як пабароць хваляванне падчас выступу на публіцы 04:10 Як у караля корак пакаціўся 05:36 Байка пра настаўніцу, або Як я зрабіўся беларускамоўным 07:40 Моўныя цікавінкі: граць і гуляць, дыван і канапа, сабачка і гусь 09:51 Як пачаць гаварыць па-беларуску 10:42 Як зрабіць, каб беларуская не дыскрымінавалася 12:06 Правільнае ўжыван
Hide player controls
Hide resume playing