🔶 «Адчуваньне, што ён ня вернецца ў гэтую кватэру». Як жыве сям’я палітвязьня Севярынца Палітыка і пісьменьніка Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году. Спачатку ён адбываў 75 сутак адміністрацыйнага арышту, прысуджаных яшчэ ў пачатку году. Пасьля яго перавялі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага – ужо як падазраванага паводле 2 часткі 293 артыкулу КК (масавыя беспарадкі). Яго жонка Вольга разам з двухгадовым сынам Францішкам штотыдзень адвозяць перадачу ў турму і чакаюць Паўла на волі.
Hide player controls
Hide resume playing