Дмитрий Корто - Сустрэча Па старай сцяжынцы к роднаму дому, Нiбыта ўчора, я ў хату зайду. Чакае мяне там сум па былому, Але ў гэтам суму спакой я знайду. Стаiць на прыгорку старая хата, Нiбыта заўсёды яна тут стаiць, Ўспамiнаў хавае та хата багата – I радасць i слёзы яна варушыць. Пад весам сагнецца старая падлога – Мяне сустракае (знаёма рыпiць), Качнецца засоў, i сенцы з парога Дазволяць мне прагна iх водар iспiць. Ў вокнах веранды зноў сонца гуляе, Падушкi з травою пiльнуюць краваць… Тут стары камод, i радыё грае, I нехта так хоча мяне зноў абняць… Сустрэне цяплом вялiкая печка, Бадзёрай прахладай з крынiцы вада… Ледзь-ледзь i з бацькамi будзе сустрэча, Але ж я гадаю – то памяць мая.
Hide player controls
Hide resume playing