Абмялела рака, стала вузкаю. Ды ўсё роўна яна бяжыць. Так і мова мая беларуская Яка ёсць і павінна быць. Няхай кажуць: забытая, кволая, І паўсюль яна не гучыць. Але ж мы дзяржава з моваю, Таму мова павінна жыць. Як рамонкі і сінь васільковую Заплятаюць дзяўчынкі ў вянкі. Так і я беларускімі словамі Свае думкі сплятаю ў радкі. Вадой, кажуць, каменне точыцца. Асфальт парастак можа прабіць. Таму вельмі мне верыць хочацца, Што заўжды будзе мова жыць. Мы, нашчадкі Купалы і Коласа, Багдановіча і Крапівы, Зберагчы нашу спадчыну здолеем. Ты жыві, мая мова, жыві.
Hide player controls
Hide resume playing