“Радзiма-гэта...“ - чарговы твор з сумеснага праекту паэта Леанiда Пранчака i гурта Дразды! Песня “Радзіма гэта…” адлюстроўвае ўсё тое, што каштоўна кожнаму беларусу - любоў да Радзімы, сям’я, гісторыя, традыцыі і сапраўдны патрыятызм.. #радзімагэта #дразды Словы : Леанід Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў Аранжыроўка : гурт Дразды Над Беларуссю маладзік Асвеціць сэрцу шлях да раю. Дзе б я ні быў, я не адзін, Таму што я цябе кахаю! Да родных клёнаў і бяроз Плывуць аблокі чарадою. І як бы мой не склаўся лёс, Ты, Беларусь, заўжды са мною! Мінаюць дні, бяжыць жыццё, Цвіце язмін, гудзе дуброва… Радзіма – гэта перш за ўсё: Мая сям’я, зямля і мова! Любімы мною твой абшар, Зямля з блакітнымі вачыма! Я затулю цябе ад хмар, Мая пакутная Радзіма. Да родных клёнаў і бяроз Плывуць аблокі чарадою. І як бы мой не склаўся лёс, Ты, Беларусь, заўжды са мною! Да родных клёнаў і бяроз Плывуць аблокі чарадою. І як бы мой не склаўся лёс, Ты, Беларусь, заўжды са мною! Мінаюць дні, бяжыць жыццё, Цвіце язмін, гудзе дуброва… Радзіма – гэта перш за ўсё: Мая сям’я, зямля і мова! Аранжыроўка гурт “Дразды“: Ілля Немыцька - баян, Сяргей Кісялёў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Фёдар Шахлевіч - перкусія. Над гукам працавалі Слава Трыбухоўскі Дзмітры Білаш Гурт Дразды ў сацыяльных сетках: Tik Tok: @drozdy_band Instagram: Telegram: Facebook: VK: OK:
Hide player controls
Hide resume playing