31-гадовы Аляксей Санчук атрымаў 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго затрымалі ў лістападзе 2020 году разам з камандай бубначоў «Патрабуем разысьціся», якія гралі на вулічных шэсьцях і ў дварах Менску. Кагосьці з музыкаў тады аштрафавалі, хтосьці адбыў «суткі», а на Санчука, які проста прысутнічаў на рэпэтыцыі, завялі крымінальную справу. Жонка Аляксея Ганна расказала, як цяпер пачуваецца яе муж, чым ёй пагражаў ГУБАЗіК, і што думае пра арышт 8-гадовая дачка пары.
Hide player controls
Hide resume playing