19 жніўня Каардынацыйная рада сабралася на сваё першае пасяджэнне. Не ў поўным складзе. Да прыкладу, не прысутнічала ў зале Святлана Алексіевіч. Але больш нечаканым стала тое, што па заканчэнні пасяджэння пра свой выхад з ініцыятывы заявіла Ганна Севярынец. Чаму прыняла рашэнне выйсці з Каардынацыйнай рады? Ці можа такая структура знайсці выйсце з крызісу, у якім пасля 9 жніўня апынулася беларускае грамадства? Ці гатовыя беларусы нягледзячы на ціск і пагрозы дамагацца змен у краіне? Адказвае настаўніца і грамадская дзяячка Ганна Севярынец.
Hide player controls
Hide resume playing