Следчы камітэт апублікаваў відэа, знятае ў апошнія хвіліны жыцця Вітольда Ашурка. На ім зняволены — адзін у камеры на пяць чалавек. Ён апрануты ў робу з надпісам “ШИЗО“, што расшыфроўваецца як “штрафны ізалятар“. Якасць роліка такая, што складана зразумець, ці сапраўды гэта Ашурак. На відэа ён двойчы падае: першы раз разбівае галаву. Яму аказваюць дапамогу і, верагодна, ізноў пакідаюць аднаго ў камеры. Тады ён падае яшчэ раз. Па звестках СК, палітявзень 12 разоў за месяц парушыў правілы калоніі. За гэта ён быў змешчаны “ў памяшканне камернага тыпу“ — там умовы ўтрымання больш жорсткія. Відэа:
Hide player controls
Hide resume playing