СТИХ АВТОРА- НАДЕЖДА ВЕРАС ИСПОЛНЯЕТ- КРИСТИНА ВОРОШИЛОВА МАЯ ЗЯМЛЯ Зямля маіх бацькоў і продкаў, Зямля Купалы*, Коласа* зямля! Азёрамі вачэй глядзіш самотна… Ты, сэрцу мілая, заўжды такой была! Душы тваёй не вытапталі войны, Не пала ніц ты ў крывавых дзеляжах. Мой мілы край, зялёны, ціхі, вольны, Дзяцей ты шчыра песціш на руках. Заўсёды ты ў сабе шукала сілу, З пажарышча ўставала і жыла… І песні, недапетыя Максімам*, Хавала і ў сэрцы берагла. Мая Радзіма, мілы мой куточак! Калыска талентаў і родны край буслоў… Няхай нішто цябе больш не азмрочыць! І птушкі хай заўжды вяртаюцца дамоў…
Hide player controls
Hide resume playing