Магазін на Юбілейнай стаў шостым гандлёвым аб’ектам, які ААТ «Жураўлінае» адкрыла ў Пружанскім раёне. На адкрыццё сабралася нямала жыхароў навакольных вуліц. Чырвоную стужку падчас мерапрыемства перарэзалі намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Святлана Ханавец і намеснік дырэктара ААТ «Жураўлінае» па ідэалагічнай рабоце Зінаіда Усік. Мясныя вырабы, якасная прадукцыя ад вядомага ў раёне і за яго межамі вытворцы і многае іншае тут прадстаўлена ў шырокім асартыменце. Падрабязней – у нашым сюжэце. Здымка У. Шпарлы, К. Масік. Тэкст і мантаж У. Шпарлы. Падпісвайцеся на нас: ВКонтакте — Одноклассники — Facebook — Instagram — Twitter — Viber — Telegram —
Hide player controls
Hide resume playing