Свята Дзяды, прысвечанае памяці, ушанаванню сваіх продкаў, вядомае ва ўсіх кутках Беларусі. Гэта народнае свята адзначаецца некалькі разоў на год: увосень у лістападзе – Асяніны або Змітраўскія Дзяды, зімою ў лютым – Масленічныя Дзяды, вясною – Радуніца, улетку ў чэрвені – Траецкія Дзяды. У некаторых вёсках і сем’ях ведаюць Пятроўскія Дзяды ў ліпені, Міхайлаўскія ў канцы лістапада. У кожнай вёсцы, мясцовасці могуць быць свае Дзяды. Асяніны, восеньскія Дзяды вядомыя большасці людзей у Беларусі. Менавіта Асянінам і прысвечаны конкурс «Дзяды і нашчадкі». Над праектам працавала дырэктар ЦТК Янкоўская А.В. Фон узяты з прастораў інтэрнэту.
Hide player controls
Hide resume playing