На пачатку студзеня спявачка LEAR (Валерыя Суравіцкая) і рэпер Angst (Віталь Рыжкоў) выпусцілі прыгожы драматычны трэк “Мяне“ і кліп на яго. Відэа атрымалася аскетычным і здымалася на Мінскім моры. Слухаем песню нажыва і гаворым з музыкам пра тое, як гэта спяваць пра каханне падчас цяжкай беларускай зімы, калабарацыю, напісанне тэкстаў песень прафесійным літаратарам, мінулы 2020-ты і крыху пра новы 21-шы ў 14:00 у музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі“.
Hide player controls
Hide resume playing