У псіхалогіі вельмі распаўсюджана паняцце “унутранае дзіця” або “унутраны дарослы”. І, на жаль, гэта не толькі тэорыя. Неаднойчы можна сустрэць дарослага чалавека, які ў самы адказны момант рэагуе па-дзіцячы. У гэтым відыё я хачу не столькі раскрыць узгаданую тэму, колькі падзяліцца карыснымі пытаннямі для пазнання самога сябе Крытэрыі здаровага дарослага чалавека: 1. Бярэ адказнасць за самога сябе, за сваё жыццё 2. Бярэ адказнасць за іншых, але адэкватным чынам 3. Умее знайсці раўнавагу паміж асабістымі патрэбамі і патрэбамі іншых 4. Дбае пра сябе 5. Мае кантакт са сваімі эмоцыямі і ўмее іх паказваць 6. Трымае баланс паміж жыццём працы і іншымі сферамі жыцця 7. Дбае пра свае межы і межы іншых 8. Умее яднаць свае патрэбы з сістэмай вартасцяў. Мае свядомасць сістэмы вартасцяў 9. Дбае пра сваё “унутранае дзіця”, г.зн. разумее яго, спачувае, не судзіць Аўтар музыкі Паўліна Гардзеенка.
Hide player controls
Hide resume playing