Амаль тысячу разнастайных званочкаў сабрала жыхарка Верхнядзвінска Людміла Гагалінская. У хатняй экспазіцыі – старадаўнія і сучасныя званочкі з розных краін свету. Па яе калекцыі можна вывучаць геаграфію. Егіпет, Мальта, Партугалія, Філіпіны – у экспазіцыі званочкі больш чым з трыццаці краін свету. Керамічныя, шкляныя і нават драўляныя. У кожнага экспаната сваё адметнае гучанне. У культуры розных народаў званочкі здаўна мелі сваё значэнне і нават магічныя функцыі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing