Каб дапамагчы працаўладкавацца тым, хто шукае работу, віцебскія ўлады разам з прадпрыемствамі правялі першы «Кірмаш вакансій». Суіскальнікі працоўных месцаў мелі магчымасць сустрэцца са сваімі патэнцыяльнымі работадаўцамі. Вакансіі прапанавалі 12 прадпрыемстваў Кастрычніцкага раёна, яшчэ 22 арганізацыі свае паўнамоцтвы дэлегавалі адміністрацыі раёна. Тут жа спецыялісты дзяржаўнай службы занятасці давалі кансультацыі па пытаннях працаўладкавання. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing