18 студзеня 2020 году ў магілёўскім Палацы культуры вобласці фальклорны гурт «Варган» з Полацку прадставіў канцэртную праграму. Выступ калектыву адбываўся ў выглядзе адукацыйнай і інтэрактыўнай творчай майстэрні “Жывая традыцыя“, і цягнуўся больш за чатыры гадзіны. Ініцыявала імпрэзу суполка аматараў беларускіх народных танцаў у Магілёве, а большую частку арганізацыйнай працы ўзяў на сябе Палац культуры. У гэтай частцы відэапраграмы прадстаўлены традыцыйныя народныя калядныя гульні.
Hide player controls
Hide resume playing