Гаспадаркі 14 раёнаў вобласці прыступілі да ўборкі збожжа. Надвор’е апошніх дзён дазваляе актыўна пачаць работы на жніве. Убрана каля двух тысяч гектар збожжавых. Намалот складае больш за шэсць тысяч тон. А вось уборка рапсу перайшла экватар - больш за палову ад пасеянай культуры — у засеках. А некаторыя раёны, завяршыўшы загатоўку алейнай культуры, пераганяюць камбайны на збожжавыя палі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing