Як прыкарытны бізнесовец аддзячыў Лукашэнку за беспрэцэдэнтныя ўмовы для свайго бізнесу? Якім чынам ягоныя карупцыйныя схемы засвяціліся ў нашумелым зліве #Pandora_papers? І якую ролю ён грае на сустрэчах Лукашэнкі і Пуціна? Акрамя таго, мы распавядзем, куды бяжыць асабісты гараж Лукашэнкі ад санкцыяў і чаму ягоныя інтарэсы шырацца ў бок латышскіх піўных? Эксклюзіўная інфармацыя ў новым супольным расследаванні Цэнтру журналісцкіх расследаванняў “Siena“ , Цэнтру журналісцкіх расследаванняў “Re:Baltica“ , кіберпартызанаў @Кибер-Партизаны, Альянсу расследавальнікаў Беларусі і Міжнароднага кансорцыуму журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) 00:00 Анонс праграмы 02:04 Асабісты гараж Лукашэнкі 03:45 Прэферэнцыі, якія бізнес Алексіна атрымаў ад Лукашэнкі 05:36 Жамчужыны аўтапарку Лукашэнкі 10:17 Як Алексін падседзеў свайго боса Юрыя Чыжа 17:02 Куды Алексін бяжыць ад санкцыяў
Hide player controls
Hide resume playing