Жыццё Сяргея Пясецкага – гатовая гісторыя для прыгодніцкага фільма. Ён быў шпіёнам і кантрабандыстам у 1920-я гады. Атрымаў смяротны прысуд – а потым памілаванне. Як пісьменнік займеў шалёную славу ў Польшчы 30-х гадоў – і ў сучаснай Беларусі. Агулам ён правёў за кратамі 14 гадоў – за разбойныя напады. Самая знакамітая кніга, “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, стала польскім бэстсэлерам 1937 года. Пасля яе фанаты арганізавалі грамадскую кампанію па вызваленні Пясецкага. Самае цікавае пра пісьменніка-авантурыста – у новым выпуску “Знакамітых беларусаў”. Тэкст чытае Марына Савіцкая. Тэкст цалкам на сайце:
Hide player controls
Hide resume playing