Myvideo

Guest

Login

Ці трэба Беларусі адмяняць смяротнае пакаранне і дзеля чаго

Uploaded By: Myvideo
1,808 views
0
0 votes
0

27 жніўня ў Мінску прайшла канферэнцыя “Грамадская думка і смяротнае пакаранне ў Беларусі“. Мерапрыемства ладзілі сумесна рабочая група беларускага парламента па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання і Савет Еўропы. Да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны беларускія дэпутаты, генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні адмены смяротнага пакарання Цітус Карцэлян, прадстаўнікі Сакратарыята Савета Еўропы і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Што новага наконт магчымасці адмены смяротнага пакарання прагучала гэтым разам з боку прадстаўнікоў беларускай улады? Ці ёсць практычная карысць ад такога кшталту мерапрыемстваў? Ці гатовы Савет Еўропы змяніць сваё стаўленне да Беларусі і ўмоў сяброўства нашай краіны ў СЕ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць дэпутат Палаты прадстаўнікоў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later