Live@Azgur,8 Minsk / - poetry, cover artwork - pieraklad Ліла Ліла выходзіць на сцэну ісландскага цырку з афішаю Цырк Вечнай Жаноцкасці. Водар шафрану лунае ў паветры. Сярод глядачоў інтэрнэт-тролі й хімеры са школы Маршам шаноўныя мілыя госці пруць кветкі да клеткі Імя Дурных Успамінаў. Ліла выходзіць з каўпаком на галаве. Канферансье абвяшчае: Упершыню на сцэне! Дэбют у жыцці – твар пакажа Вечная Жаноцкасць! Але ж “Выстава выставаў;, даўніны стогадовай, Мае касяк і даволі жорсткі – Ліла не цяміць, што ёй рабіць На сцэне, з клеткай статусаў, пастоў і рэпостаў. На целе няма караляў пярлінавых, нязграбна выпіраюць косці. Але Ліла мае выйсці ў дадзеным кіраўніцтвам вобразе. Кантракт падпісаны на мільярд гадоў, усе квіткі распраданыя Шчэ сто сем рокаў і адзін дзень таму. Дамовы трэба адпрацоўваць, Асабліва доўгія. Вось правілы Вечнасці. Вось правілы Жаноцкасці. Клетку Дурных Успамінаў с
Hide player controls
Hide resume playing