Прэзентацыя альбома “Вада, хмель і солад“, Мінск, Палац прафсаюзаў, . Аўтар відэа Аляксандр Баразенка. ”Маразуля” – песня-танец з містэрыі 15 ст., прысвечаны Смерці, яе блізкасці, непрадказальнасці, а таму неабходнасці па-вар’яцку радавацца жыццю. Містэрыя Смерці хутка распаўсюдзілася і стала папулярнай ва ўсёй Еўропе, у тым ліку і ва Усходняй. Вельмі рэдкі познелацінскі тэкст перададзены гурту Стары Ольса з Італіі. Пераклад на беларускую мову З.Сасноўскага. Я уладарка над жывым, Я гаспадыня над усім, Над сталым і над маладым Уладу я нясу. Нідзе, ніколі, аніхто Сустрэчы не пазбегне той, Калі спаткаецца са мной, Кране маю касу. Са мной танцуйце коламі І будзеце ўсе роўнымі, Свяціце ноч паходнямі З паненкаю старой. Ці рана, а ці позна вы Здаровыя ці хворыя Апошню ноч пад зорамі Сустрэнеце са мной. Скачыце, грэшнікі мае, Хай смутак вас паабміне, Шукайце ісціну ў віне, Ганіце прэч спакой! Танцуйце як апошні раз, Жыцця прамень каб не пагас! Хто спыніцца – сканае ўраз, Зарублены касой!
Hide player controls
Hide resume playing