Віталь Неруш аўтар фільму “Асколкі“ імкнецца паказаць, як пасля распаду Савецкага Саюзу змяніліся людзі, якія вярнуліся ў родную беларускую вёску з розных куткоў СССР. Героі фільму – мужчыны – жывуць, не памятаючы мінулага і не думаючы пра будучыню. Ад самоты іх ратуюць гарэлка і размовы пра штодзённасць, жарты, а таксама іранічнае каментаванне тых палітычных падзеяў у Беларусі, што паказваюць на БТ. З вонкавым светам іх злучае толькі беларускае дзяржаўнае тэлебачанне, якому яны не вераць. Яны жывуць у ізаляцыі, якую самі для сябе выбралі. Дакументальны фільм “Асколкі“ беларускага жыцця рэж. Віталь Неруш, Беларусь 2010 г. 🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @belsat_doc Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – belsat
Hide player controls
Hide resume playing