Прыгавор па гучнай крымінальнай справе суд вынес сёння. 39-цігадовага жыхара Ленінградскай вобласці затрымалі ў Віцебску ўвечары 3-га жніўня. У раёне аўтавакзала ён збіраўся сесці ў аўтобус да Санкт-Пецярбурга. Разам з ім выехаць спрабавалі і дзве жанчыны: 20-ці і 30-ці гадоў. Папярэдне праз інтэрнэт яны дамовіліся з мужчынам, што будуць займацца прастытуцыяй ў расійскім горадзе. Сваёй віны святар не прызнае. Настойвае, што з жанчынамі не знаёмы і дадому збіраўся ехаць адзін. Слуханні па крымінальнай справе працягваліся каля трох тыдняў. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Цяпер у расійскага святара і яго адваката ёсць 10 дзён для абскарджання прыгавору. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing