У 1553 годзе Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню, якая павінна была друкаваць Бібліі і іншую хрысціянскую літаратуру. Адным з першых выданняў Берасцейскай друкарні стаў “Малы катэхізіс” (1553 год). Гэта кніга ўяўляла сабой папулярны выклад асноваў хрысціянскай веры для дарослых і дзяцей. З Берасцейскай друкарні выйшаў таксама знакаміты “Берасцейскі канцыянал” або “Песні хвал Боскіх” 1558 года. Гэта быў першы друкаваны нотны зборнік у Беларусі. Выдатнае месца ў гісторыі кнігадрукавання ў Беларусі займае выданне Берасцейскай (або Радзівілаўскай) Бібліі ў 1563 годзе. Гэта Бiблiя не саступала лепшым еўрапейскiм узорам свайго часу. З Берасцейскай друкарні выходзіла не толькі рэлігійная літаратура. Тут быў надрукаваны трактат ”Размова паляка з лiцьвiнам”, а таксама юрыдычны дакумент “Артыкулы магдэбургскага права”. Усяго за час працы Берасцейскай друкарні было надрукавана больш за 40 кніжных выданняў рознага зместу і на розных мовах. Падпісвайцеся на наш канал і ціс
Hide player controls
Hide resume playing