З прадстаўніком TikTok Офіс будзе абмяркоўваць, як прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім блогерам і медыя. Калі ў вас ёсць ідэі, што можна зрабіць у ЦікТоку, альбо калі вы бачыце нейкія праблемы – дасылайце іх у чат-бот @AskOffice_Bot, а мы перашлем. Што абмяркоўвалі з Google? Напрыклад, на YouTube забаронена беларуская мова. Менавіта забароненая – беларускамоўны ролік нельга ставіць на рэкламу. Але для беларусаў гэта важна. Google паабяцаў, што ўрэшце пачне працу над гэтым. Таксама шла гаворка пра асобны сегмент для Беларусі ў межах прадуктаў Google, бо раней Беларусь была прывязана да Расіі. Трэба зрабіць асобны офіс па Беларусі. І ў Фэйсбуку, і ў Інстаграме з'яўляюцца вар'яцкія прапагандысцкія ролікі. Нам адказалі, што бальшыню ролікаў і акаўнты ужо заблакавалі. Калі вы бачыце такія ролікі – паведамляйце ў чат-бот Офіса @AskOffice_Bot, а мы будзем перадаваць іх у кампаніі, каб яны блакаваліся.
Hide player controls
Hide resume playing