Myvideo

Guest

Login

Жанна Піваварава Прадай, мілы

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

– Прадай, мілы, сівы бычкі, купі ты мне чаравічкі, Бо я панскага роду – не хадзіла боса зроду. Прадай, мілы, ты цяліцу, купі ты мне дзве спадніцы, Бо я панскага роду – прыбірацца люблю змлоду. – Прадай, мілы, ты каня, купі гарэлкі і віна, Бо я панскага роду – п’ю гарэлачку, як воду. Ці ты мілы і здурэў, ці ты мілы і сшалеў? Нечым у хаце запаліці, нешча дзецям і зварыці. Палез мілы на гару, дастаў хамут і дугу, І скідае дадолу, і зацягае на мілу. – Ой, ты, міла, чарнаброва, паедземо ў лес па дрова. Трррр, стоп, мая люба, прывяжу цябе да дуба. Як стаў дровы ён рубаць і на воз іх накладаць, А сонейка ўжо не рана, а яму ўсё тых дроў мала, Едзе мілы дадому, ударыў мілу па чалу: – Ну, памалу, чарнаброва, перавернеш ты мне дрова. Прыехалі дадому, паставіў воза на двару. Пакідае ён мне есці, а я рада трошкі сесці. – Прадай, мілы, чаравічкі, купляй сабе сівы бычкі, Бо я панскага роду, не хадзіла ў возе зроду. Народная песня з вёскі Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Сучасная апрацоўка Сяргея Сухамліна.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later