Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэгулярна нагадвае беларусам пра сумныя наступствы спальвання сухой травы. Аднак, нягледзячы на ўсе перасцярогі, людзі ўсё роўна займаюцца небяспечнай справай. У мэтах прафілактыкі з 9 красавіка па 8 мая ў Шклоўскім раёне праходзіць месячнік па папярэджанні пажараў у экасістэмах.
Hide player controls
Hide resume playing