Myvideo

Guest

Login

ГА Рана на выставе Мацярынства і дзяцінства_2024

Uploaded By: Myvideo
13 views
0
0 votes
0

Тры насычаных і прадуктыўных дня на выставе-інтэрактыве «Мацярынства і дзяцінства»_2024. Мы вельмі рады былі ўсім наведвальнікам, якія шчыра цікавіліся працай нашага аб'яднання! Нашы валанцёры з ліку бацькоў неданошаных дзяцей стварылі сапраўды цёплую атмасферу на стэндзе арганізацыі!) У секцыі “Спікер-кафэ” с дакладам “Тайм-менеджмент маладой мамы” выступіла псіхолаг, старшыня праўления ГА “Рана”, маці чацьвярых дзяцей Вольга Скарбенка. Заўсёды з цікавасцю праходзяць майстар-класы, дзе можна зрабіць нешта сваімі рукамі. Юныя наведвальнікі з завальненнем забаўляліся з пластылінам пад назіраннем Міхаіла Гаўрылава на майстар-класе “Пластылінавая казка“. А вядучую майстар-класа па вырабу каляровых шапачак Юлію Несцераву ледзь адпусцілі - так спадабўся дзецям працэс працы з прадзівам. Мы абавязкова паўтарым наступным разам! Як заўсёды з намі была вязальная фея нашага аб'яднання Анжела Чувыкіна, якая распавядала і паказвала ўсім ахвотным пра вязаныя рэчы і тэрапеўтычныя цацкі для неданошаных дзяцей, якія на працягу года перадаем матулям у аддзяленні выходжвання. На стендзе “Рана” усе тры дні актыўна ішлі кансультацыі: - дарослых і дзіцячых псіхологаў Алены Васілевіч, Вольгі Скарбенка, Аляксандры Бягун, Вольгі Макоўскай па розных пытаннях дзіцяча-бацькоўскіх адносін; - урача акушэра-гінеколага, кансультанта па грудному гадаванню Святланы Брашэвец; - попытам карысталіся кансультацыі па дзіцячаму сну Вольгі Урублеўскай. Вялікі дзякуё усім нашым пастаянным і новым кансультантам!! Падчас выставы прадстаўнікі кампаніі “БелЭмса“ перадалі нашаму аб'яднанню прадукцыю “Senso“ для нованароджаных неданошаных дзяцей. Дзякуй вам! Мы вельмі былі рады ўсім членам аб'яднання, якія падыходзілі да стэнда! Так радасна было бачыць нашых сталеючых дзетак, многія з якіх ужо актыўна валанцёрылі на стэндзе! За тры дні на разліковы рахунак аб'яднання было пералічана 188 BYN, дзякуй за вашы ахвяраванні! І памятайце - наша дзейнасць магчыма толькі дзякуючы вашай падтрымцы! Дапамагаць лёгка! І да новых сустрэч!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later