На вуліцы Базіснай, а дакладней вуліцах Базісных, адбылося тое, што ў СССР называлася “сціраннем межаў паміж вёскаю і горадам“. Спачатку гэта стварыла крымінальную, а цяперака – утульную атмасферу. Насамрэч у Менску не адна, а дзве вуліцы Базісныя: 1-я і 2-я. Як бонус – ёсць Базісны правулак. Памятаеце адрас: 3-я вуліца будаўнікоў, д. 25, кв. 12, чацверты паверх? Рэжысёр Эльдар Разанаў іранізаваў, што ў розных савецкіх гарадах былі аднолькавыя вуліцы. Менск можа пахваліцца цэлы
Hide player controls
Hide resume playing