Пасля доўгага перыяду росту беларускай эканомікі пачынаецца тармажэнне. І пагаршэнне шмат якіх асноўных эканамічных паказнікаў. Міністэрства фінансаў называе адною з асноўных умоваў выдаткавання расейскага крэдыту памерам 3,5 мільярда долараў пераход да рэжыму таргетавання інфляцыяй. Варта разумець, што ў выпадку невыканання ўзятых абавязанняў Расея можа выставіць і больш жорсткія патрабаванні. Гаворка пра тое, што Расея запатрабуе прадэманстраваць здольнасць Беларусі кіраваць сваёй грашова-крэдытнаю сфераю. Калі не, то ўвядзецца агульная валюта.
Hide player controls
Hide resume playing