Myvideo

Guest

Login

Раскіданае гняздо д/ф рэж. Андрэй Куціла прэмера: 29/09/2019 а

Uploaded By: Myvideo
7 views
0
0 votes
0

анлайн тут: Невялікая габрэйская сям’я месціцца ў старым драўляным доме ў цэнтры Гомля. Дзядуля Барыс Зямавіч самы старэйшы, разам з ім тут жывуць яго дачка з мужам і ўнучка Ірына. Іх спакойнае існаванне яшчэ дзевяць гадоў назад было парушана загадам мясцовых уладаў аб зносе дому, які паспеў стаць іх радавой каштоўнасцю. Пабудаваны ў 1905 годзе, дом упрыгожаны калісці традыцыйнай для гэтых мясцін вытанчанай драўлянай аздобай: разьбянымі ліштвамі, аканіцамі, парталамі, арнаментаванымі дзвярыма. Гэты цудоўны прыклад драўлянага дойлідства ў свой час дзяржава спецыяльна не занесла ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, каб без праблем вызваліць месца для сучаснай забудовы. За вокнамі ўжо даўно тарабаняць экскаватары і грымяць мантажнікі – насупраць імкліва расце гмах. З астатніх бакоў стары дом даўно абкладзены шматпавярховікамі. Кола сціскаецца…

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later