Музыка: Дзмiтрый Далгалёў Словы: Уладзiмiр Пецюкевiч Не сумуй, матуля, усміхніся долі, — Да цябе ляту я, да цябе. Паблукаў па свеце, па гарах і долах, Натаміўся сэрцам у журбе. Над зямлёю кружыць белакрылы бусел, Абдымае зорны небакрай, Абдымае сэрца роднай Беларусі — Я вярнуўся, мама, сустракай! Ой, як сэрца б’ецца, плача і смяецца! Светлыя азерцы, ясны гай. А за гаем хата і дымок віецца… На вячэру, мама, запрашай! Мы з табой, матуля, не заснем да ранку: Успаміны-згадкі — чарадой. У вясну, у казку, ў песню-калыханку Паляту я, мама, за табой… Над зямлёю кружыць белакрылы бусел, Абдымае зорны небакрай, Абдымае сэрца роднай Беларусі — Я вярнуўся, мама, сустракай! (Крынiца вiдэа: соц. сеткi спевака) # Валентин Кириленко, Дмитрий Долгалёв, Владимир Петюкевич
Hide player controls
Hide resume playing