🔶 Пэнсіянэркі патрабуюць свабоду палітвязьням / Пенсионерки требуют свободу политзаключенным У адным з раёнаў Менску адбыўся марш пэнсіянэрак з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, лёзунгамі за свабоду Беларусі і патрабаваньнямі вызваленьня палітычных зьняволеных, якіх на 14 чэрвеня ў краіне налічваецца 478 чалавек. Відэа разьмешчана 14 чэрвеня, але ў подпісе да яго не пазначана, калі менавіта адбыўся марш. Пра затрыманьні ўдзельніц не паведамляецца. Усе яны былі апранутыя ў белыя майкі з чырвоным надпісам «» — адсылкай на нумар артыкулу за несанкцыянаваныя масавыя акцыі ў старой рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэксу. #марш #палітвязні #РадыёСвабода
Hide player controls
Hide resume playing