Дапамога пажылым людзям, аказанне ім медыка-сацыяльных паслуг на даму з'яўляюцца прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Вынікі работы за мінулы год і перспектывы на бягучы разгледзелі на пашыраным пасяджэнні з удзелам прадстаўнікоў усіх дзяржаўных службаў і ведамстваў. Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з органамі ўлады і іншымі грамадскімі арганізацыямі ў рэгіёне паспяхова развіваюцца сацыяльна значныя праекты і накірункі. Сярод іх – дзяржаўны сацыяльны заказ. Віцебская арганізацыя Чырвонага Крыжа адной з першых у краіне стала рэалізоўваць гэты праект у 7 раёнах вобласці. Каля 200 чалавек, а гэта інваліды і людзі састарэлага ўзросту, якія маюць вострую патрэбу ў доглядзе, сёння атрымліваюць медыка-сацыяльныя паслугі сёстраў міласэрнасці. А дапамагаюць ім у гэтым валанцёры. Іх у структуры абласной гуманітарнай арганізацыі налічваецца да трох тысяч 860 чалавек, з іх прыкладна трэць – людзі пажылога ўзросту. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск»
Hide player controls
Hide resume playing