На Свіслачы заўважаная рэдкая марская качка - нырок-маранка. Яна плавае сярод качак-крыжанак і часта нырае па корм на дне ракі. Гэта другая рэгістрацыя нырка-маранкі ў Мінску. Першы раз тут бачылі такую птушку ў студзені 2019 года. Назірайце за птушкамі - гэта заўжды цікава, і да таго ж можна нечакана пабачыць рэдкі від! Відэа знята Аляксандрам Вінчэўскім.
Hide player controls
Hide resume playing