Myvideo

Guest

Login

Незалежнасць губляе Лукашэнка, а не Беларусь. Ціханоская пра пачатак ваенных вучэння

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Сёння, 10 лютага, пачаліся ваенныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская выступіла з пазіцыяй пра ваенныя вучэнні і напружанасць у рэгіёне. Ціханоўская: «Відэа і фота ваеннай тэхнікі, якая з’яўляецца па ўсёй краіне, выклікаюць у мяне абурэнне. Рэжым намагаецца зрабіць гэтую карціну нормай, а танкі і гаўбіцы ў навінах штодзённай руцінай – каб прывучыць беларусаў да думкі пра вайну, адцягнуць увагу ад крызісу, беззаконня, звальненняў, ад тысяч людзей у турмах па палітычных матывах. Я не бачу падстаў для ўдзелу Беларусі ў такіх вучэннях. Цяпер у рэгіёне вельмі напружаная сітуацыя, і вучэннях гэтае напружанне толькі ўзмацняюць. Але жыхары нашай краіны цэняць мір, нейтралітэт і не хочуць быць крыніцай небяспекі для суседзяў. Беларускія войскі і беларуская зямля не павінны выкарыстоўвацца супраць Украіны».

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later