Аршанская бітва 1514 г. з'яўляецца для беларусаў адной з самых памятных вайсковых падзей перыяду ВКЛ. Чаму гэта так і ці ёсць альтэрнатывы? Чаму цяпер суседзі часта забываюць пра ролю беларусаў ў перамозе пад Оршай? І ці праўда, што роля ваяроў з беларускіх зямель мела важнае значэнне ў бітве? Што дазволіла перамагчы гетману Астрожскаму? Ці было значэнне артылерыі ў бітве рашаючым? На гэтыя пытанні мы паспрабавалі адказаць у новым выпуску «Няпростай гісторыі» разам з гісторыкам, даследчыкам беларускай вайсковай гісторыі Аляксандрам Казаковым. Таймкоды: 00:00 Уступ і прэзентацыя тэмы 00:52 Якое значэнне мае Аршанская бітва ў гістарычнай памяці беларусаў? 05:24 Ці ёсць бітвы, якія больш вартыя для ўшанавання беларускай вайсковай славы? 11:38 Ці былі беларусы на полі бітвы пад Оршай? 21:00 Як палітычная кан'юнктура ўплывае на стаўленне да Аршанскай бітвы ў суседніх краінах? 23:50 Колькі войска ўдзельнічала ў бітве з абодвух бакоў? 39:05 Ці сапраўды войска гетмана Астрожскага было лепш падрыхтаванае і больш прафесійнае? 46:05 Чаму гістарычныя крыніцы называлі бітву - “Вялікай“? 47:20 Што войскам ВКЛ дазволіла перамагчы ў бітве? 54:00 Дзе быў больш высокі ўзровень развіцця артылерыі: у ВКЛ ці Масковіі? 56:05 Роля Канстанціна Астрожскага ў бітве 58:50 Ці была Аршанская бітва апошняй вялікай перамогай ВКЛ у супрацьстаянні Масковіі? 1:02:50 Якім чынам беларусы мусяць ушаноўваць Аршанскую бітву? Смотрите также: 🎬 Што Беларусь атрымала ад Літвы: вялікі разбор шчыльнага ўзаемадзеяння беларусаў і балтаў: 🎬 Чья Вильня? Беларусь, Литва и Польша: 🎬 Сенсационные результаты раскопок в Вильнюсе: есть повод пересмотреть историю города?: #Беларусь #ИсторияБеларуси
Hide player controls
Hide resume playing