Дакументальны фільм пра гераічны ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у абароне Кіева ў самы драматычны момант баёў за ўкраінскую сталіцу – на пачатку другога тыдня расейскага ўварвання. Лёгка ўзброеная група беларусаў разам з украінцамі воляй лёсу апынулася на шляху магутнай расейскай калоны з 70 танкаў і бранятэхнікі, што ішла на Кіеў. Усё на ключавым скрыжаванні, паміж Бучай і Ворзэлем. Абаронцы занялі пазіцыі ў поўным атачэнні на базе адпачынку пад рамантычнай назвай “Villa San Marino“ і пратрымаліся там 15 гадзінаў. Там у баі загінуў першы ў 2022 годзе беларус, Літвін. Яшчэ двое атрымалі раненні. Як выглядала бітва за “Villa San Marino“, чаму абаронцы абстрэльвалі сваю ж пазіцыю са сваёй артылерыі, ці ўдалося расейцам выбіць абаронцаў з гатэлю? Як большасць выжыла ў гэтым пекле? На месцы баёў, адразу пасля вызвалення Бучы, раскажа беларускі вайсковец з псеўданімам Кіт, які пазней стаў камандзірам палка Кастуся Каліноўскага. @BelWarriors Фільм “Беларусы ў бітве за Кіеў“ рэж. Антось Цялежнікаў, Беларусь, 2023 г. дакументальныя фільмы, Белсат DOC 🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @belsat_doc 🟥Instagram БЕЛСАТ DOC – 🟥Facebook БЕЛСАТ DOC – 🟥Старонка БЕЛСАТ DOC – Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – @ Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS – ВОТ ТАК – БЕЛСАТ LIFE – ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - БЕЛСАТ NOW – БЕЛСАТ HISTORY – БЕЛСАТ MUSIC – BIEŁSAT PL – BELSAT ENGLISH – БЕЛСАТ DOC – ВОТ ТАК NOW – БЕЛСАТ SHORTS – ВОТ ТАК SHORTS – Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Odnoklassniki – Telegram – TikTok – По-русски: Telegram – Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Po polsku: Instagram – Facebook – Twitter – In english: Twitter – #дакументальныфільм #полккаліноўскага #беларусь
Hide player controls
Hide resume playing