Сяргей Савельеў – чалавек, які зліў здымкі катаванняў у расейскіх турмах, а цяпер папрасіў прытулку ў Францыі, – госць сённяшняга выдання “Студыі “Белсат“. Сочым за падзеямі ў краіне 20 кастрычніка. Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнанняя Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту. 9 жніўня 2020 г. ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана Ціханоўская.
Hide player controls
Hide resume playing