Вольга Шатыка 40 гадоў прапрацавала доктаркаю. Удзел у праекце “Рэальны ўзрост“ перакуліў ейнае жыццё: яна навучылася весці блог, пазаваць перад камерай і хадзіць па подыуме. І ў 70 гадоў нечакана для сябе сталася бізнес-лэдзі. Цяпер Вользе Шатыцы 71 год, яна мадэль, блогерка і фанатка здаровага ладу жыцця. Пра сябе кажа: “Натхняю “забіць“ на ўзрост“. Спадарыня Вольга – доктарка найвышэйшай катэгорыі ў рэабіліталогіі і медычнай экспертызе, кандыдатка медычных навук, дацэнтка. Яна і падумаць не магла, што на пенсіі будзе дэфіляваць і пазаваць фатографам. Рэпартаж, аўтарка Вольга Воранава, 2021 г., Беларусь 00:00 Уступ 01:06 Хто змяніў светапогляд Вольгі 02:19 Прыклад пацыентаў Вольгі 04:01 Фізічная актыўнасць Вольгі 05:01 Галоўная праблема людзей трэцяга веку 05:54 Вольга робіцца блогеркаю 07:44 Вольга – gentlewoman 08:44 Вольга выходзіць на подыум 10:38 Вера Зелянко: “Зрабіцца лепшай і цікавейшай найперш самой сябе і блізкім“ 12:00 Сям’я Вольгі 13:34 Мода не толькі для маладых
Hide player controls
Hide resume playing