Глеб Кашко чытае верш Уладзіміра Гетманчука «Пірагі» для конкурсу «Вымаўляты» Верш Уладзіміра Гетманчука «Пірагі» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з Гродна Глеб Кашко, 6 гадоў. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Уладзімір Гетманчук «Пірагі» Дзяцінства ў хаце ўтульнай, цеснай. Успамін сардэчны й дарагі: На ноч матуля месіць цеста — Назаўтра будуць пірагі. Я рады гнаць і сон, і стому, Што маці, хоць і гоніць спаць, Ўсё ж дазваляе мне, малому, Сырое цеста каштаваць. Калі ж назаўтра прачынаўся — На кухню бег, дзе, як стагі, На ўслоне доўгім пад абрусам Уздоўж стаялі пірагі. За стол садзіліся ўсе разам, І маці рэзала пірог. І я руку цягнуў адразу: Малы, стрымацца я не мог. Ад пірагоў свяціўся ранак І адыходзіла туга. І я
Hide player controls
Hide resume playing