Сезон збору журавін стартаваў на Брэстчыне. Актыўна гэтым промыслам займаюцца жыхары Ганцавіцкага, Лунінецкага, Столінскага раёнаў. Многія гады па журавіны ў Беларусь прыязджаюць і жыхары прыгранічных населеных пунктаў Украіны. Спецыяльна для іх з 3-га верасня па 15-га лістапада працуе спрошчаны пропуск на тэрыторыю Беларусі.
Hide player controls
Hide resume playing