Кулешов Аркадий Александрович ( – ) – известный белорусский поэт советского периода, переводчик, сценарист. Народный поэт БССР, член Союза писателей СССР. Смотрите фрагмент уникального рабочего(!) материала, архивную запись 1972 года из фондов Белтелерадиокомпании – Народный поэт Беларуси Аркадий Александрович Кулешов читает собственное стихотворение «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Я хаце абавязаны прапіскаю – Калыскаю, падвешанай пад столь. Я маці абавязан кожнай рыскаю, Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю – Усім, чым працы абавязан стол. Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі, Я – матчын гнеў, які ўставаў на ногі, Гнаў смерць на Захад у нару з нары – Трацілаваю пугай перамогі. Дыміліся сямі франтоў дарогі За мной, як дынамітныя шнуры. Пазбавіўшы ад грознага відовішча Свет, не дазволю я, каб дым і пыл Зямлю ператварылі ў бамбасховішча, Мільярд прапісак – у маўклівы прысак, Мільярд калысак – у мільярд магіл. (А.Кулешов, 1963 год) #белтелерадиофонд #архивБТ #телеархив #золотойфондБТ
Hide player controls
Hide resume playing