Первая Олеся: Ольга Шумакова; вторая Алеся: актриса Ирина Померанцева; третья Олеся: ЗМС СССР Ольга Корбут; четвёртая Алеся: “Мисс Мозырь 2000“ Татьяна Родянко. Слушатель канала с ником “lin ver“ в своём комментарии сообщил, что текст этой замечательной песни “Алеся“ частично взят из одноимённого стихотворения поэта Аркадия Кулешова. Я решил дополнить описание к ролику полным текстом этого стихотворения: Аркадий Кулешов. Алеся Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая. Чаму так горка, не магу я зразумець. Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець. Ці помніш першае нясмелае прызнанне?.. Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май. Назаўтра золкае, туманнае світанне, Суровы позірк твой і мой нямы адчай. Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен, Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум, Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе На сцежках ростані мой адзінокі сум. Пайшла за ціхія, далёкія прасторы Світальнай зоркай ты, што гасне ў сіняве. Душы пакрыўджанай гарачыя дакоры Слязой халоднаю застылі на траве. Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы, Палынны жаль смугой ахутаных дарог, Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог. Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май. Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая. Твой светлы вобраз панясу я па жыцці. На ўсходзе дня майго заранка дагарае, Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.
Hide player controls
Hide resume playing