Перапіс насельніцтва. Пытанне 12, пункт 1. ✅ Абяры беларускую мову як родную! ❤ Буська - слова, якое ёсць толькі ў беларускай мове. Буська - нявінны дзіцячы дотык, першае пазнанне свету, поўнае дабра і пяшчоты, цеплыня і моц роднай мовы, якую мы засвоілі з дзяцінства. Бо роднае - гэта тое, што абуджае нашыя пачуцці. Нават калі мы ўпэўненыя, што не ведаем мовы, яна жыве ў нашых галосных і зычных, у нашых выгуках і ўспамінах. ? Ролік падрыхтаваны Юляй Ляшкевіч, выкананне - Дзяніс Кузняцоў. Ідэя Віталя Рыжкова. Пры падтрымцы Беларускага ПЭНа.
Hide player controls
Hide resume playing