Будзь улюбёна Будзь улюбёна, о, Сьвятая Панна, скрушаны сэрцам шлю я прывітаньне, шлю я прывітаньне. Ты - Маці Збаўцы, Божага Месіі, наша пацеха, апякуйся ўсімі, апякуйся ўсімі. Да Сэрца Маці грэшнікі ўздыхаюць, у пакаяньні сьлёзы праліваюць, сьлёзы праліваюць. Маці, ратуй нас ў Евіным выгнаньні, хай жа спазнаем ласку зьлітаваньня, ласку зьлітаваньня. Бо непрыяцель па зямлі блукае, душы людскія паглынуць жадае, паглынуць жадае. О, заступіся, будзь нам абаронай, дай нам ратунак пад Тваёй каронай
Hide player controls
Hide resume playing