Кіраўнік народнага тэатра лялек “КапялюШ“ Андрэй Міхайлавіч Рэцікаў прапануе вам стварыць уласную шпянёвую ляльку “Цыган“. Шпянёвая лялька вадзілася пры дапамозе шпянька (прасцей кажучы, прутка), на які насаджваўся корпус лялькі. Рукі і ногі пры гэтым былі свабодныя. У канцы 19-пачатку 20 стагоддзяў шпянёвая лялька была найбольш распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі.
Hide player controls
Hide resume playing